Вы тут

Беларускі тэнісіст выйграў турнір ATP — упершыню за 18 гадоў

Ілля Івашка

Беларускі тэнісіст упершыню за 18 гадоў выйграў турнір ATP. 27-гадовы Ілля Івашка перамог на турніры ў амерыканскім горадзе Уінстан-Сэйлем.

У фінале Івашка без праблем разабраўся са шведам Мікаэлем Імерам: 6:0, 6:2.

Турнір у Уінстан-Сэйлеме менш статусны, чым чацвёрка турніраў Вялікага шлему, але таксама прадстаўнічы. Звычайна ў ім удзельнічаюць тэнісісты "падэлітнай" групы. Прызавы фонд складае каля 800 тысяч долараў, якія прапарцыйна размяркоўваюцца паміж удзельнікамі.

Цяпер Івашка займае 63 месца ў рэйтынгу ATP.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.