Ілан Маск: Вярніце людзям іх свабоду!

Ілан Маск: Вярніце людзям іх свабоду!

Амерыканскі бізнесмен, заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск запатрабаваў ад уладаў зняць каранцін, уведзены з-за распаўсюду каранавіруса. "Вярніце людзям іх свабоду!" — напісаў у сераду Маск у Twitter. Ён змясціў спасылку на артыкул у выданні "The Wall Street Journal", прысвечанага сітуацыі з каранавірусам. Асноўны яго пасыл: каранцін не ратуе шмат жыццяў людзей.

У іншым твіце Элан Маск вітае намер уладаў Тэхаса з 1 траўня пачаць аднаўляць эканоміку. "Вызваліце Амерыку цяпер!" — заклікае мільярдэр.

Як вядома, ЗША — лідар па колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам. Іх ужо больш за мільён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі