Ілан Маск паказаў першы хуткасны тунэль пад Лос-Анджэлесам

Ілан Маск паказаў першы хуткасны тунэль пад Лос-Анджэлесам

Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск паказаў першы хуткасны тунэль пад Лос-Анджэлесам, будаўніцтва якога блізкае да заканчэння. Ён змясціў на сваёй старонцы ў Instagram відэа.

Падземны электробус зможа развіваць хуткасць да 200 км/г. Гэта будзе новы від грамадскага транспарту, кошт квітка абяцаюць меншы, чым у аўтобусе. Чакаецца, што летам пачнуцца дэманстрацыйныя паездкі. Па іх выніках рэгулюючыя органы мусяць канчаткова зацвердзіць праект.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі