Іх норавы: небінарны спартовец на Алімпіядзе і сэрца свінні чалавеку

Ургант, пакемоны і свіння на калажы / Еўрарадыё​
Ургант, пакемоны і свіння на калажы / Еўрарадыё​

Вам магло падацца, што пасля гарачага на інфанагоды пачатку новага года сёння неяк цішэй, а вось і не! Еўрарадыё публікуе традыцыйны агляд сусветных навін пра жыццё ў іншых краінах.

Сэрца свінні трансплантавалі чалавеку

Самая нашумелая навіна сёння. Хірургі медыцынскага цэнтра Універсітэта Мэрылэнда перасадзілі свіное сэрца 57-гадоваму Дэвіду Бэнэту, піша The New York Times. Усё прайшло ўдала, а першы час пасля аперацыі пацыент адчувае сябе добра.

Их нравы: небинарный спортсмен на Олимпиаде и сердце свиньи человеку
Бэнэт справа

Зараз Дэвід знаходзіцца пад апаратам штучнага кровазвароту, але сэрца трымае ціск і выглядае нармальна. Бліжэйшыя пару тыдняў пакажуць, ці прыжывецца сэрца.

На зімовай Алімпіядзе ўпершыню выступіць небінарны спартовец

Амерыканскі фігурыст Цімаці Ледук стане першым небінарным удзельнікам зімовых Алімпійскіх гульняў, пра гэта паведаміла Асацыяцыя фігурнага катання ЗША.

— Для мяне, як чалавека, які ідэнтыфікуе сябе як небінарную асобу, часам бывае вельмі складана існаваць у гендарным спорце. Будуць людзі, якія не разумеюць мяне. Яны глядзяць на мяне, бачаць, што ў мяне ёсць барада. Ці глядзяць, можа быць, на мае фізічныя характарыстыкі і кажуць: "Ты хлопчык — паводзь сябе як хлопчык", — распавёў Ледзюк у эфіры NBC. — Я не хацеў бы, каб камусьці было няёмка за сябе праз тое, што яны прыйшлі ў фігурнае катанне.

Нагадаем, зімовыя Алімпійскія Гульні 2022 года адбудуцца з 4 па 20 лютага ў Пекіне (Кітай). У 15 дысцыплінах спартоўцы разыграюць 109 камплектаў медалёў. Беларусь разлічвае на медалі ў біятлоне і фрыстайле.

Двух паліцэйскіх звольнілі праз тое, што яны лавілі пакемонаў замест працы

Са слоў амерыканскага часопіса Vice, кур'ёзная гісторыя адбылася ў 2017 годзе, але грамадскасці стала вядома пра гэта цяпер. Два маладыя афіцэры, Луі Лазана і Эрык Мітчэл, патрулявалі вуліцы горада, пасля паведамлення дыспетчара аб рабаванні крамы адзення хлопцы адправіліся не на месца злачынства, а шукаць пакемонаў. 

"Снорлакс… толькі што з'явіўся… на рагу 46-й авеню і Леймерта!", — перадаюць расшыфроўку судовых запісаў СМІ.

Ніякіх злачынцаў Луі і Эрык не злавілі і былі звольненыя са службы.

Нарвежскі фатограф абвінаваціў стваральнікаў восьмых «Ёлак» у плагіяце

Их нравы: небинарный спортсмен на Олимпиаде и сердце свиньи человеку
Справа праца фатографа, злева постар фільма

Па словах Стыга Дырдала, аўтары фільма відавочна парушылі аўтарскія правы, паўтарыўшы яго калядную паштоўку 2015 года, і нават не знайшлі часу памяняць колер ёлачных упрыгожанняў. Пры гэтым фатограф лічыць, што зрабіў добрую працу, раз ягоную ідэю скралі для стварэння постара з буйнымі расійскімі зоркамі.

На заканчэнне Дырдал адзначыў, што заўсёды змагаецца з парушэннямі аўтарскіх правоў, калі гэта адбываецца ў Нарвегіі, аднак ён наўрад ці зможа нешта зрабіць, калі гэта робіць кампанія з Расіі.

Іспанскі барсук знайшоў скарб

На поўначы Іспаніі галодны барсук шукаў ежу, а знайшоў скарб. Выпадковы мінак заўважыў, што ўся зямля вакол вялікай нары ў зямлі абсыпаная манетамі, ён і патэлефанаваў у паліцыю. Яны выклікалі археолагаў, якія выявілі, што барсук знайшоў 209 рымскіх манет, датаваных 200-400 гадамі нашай эры.

Зараз археолагі апрацуюць знаходку, усталююць дакладную колькасць гадоў і агульны кошт, але ўжо папярэдне вядома, што гэты скарб найбуйнешы на дадзены момант.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі