Ігі Поп выпусціць джазавы альбом

Амерыканскі рок-музыка Ігі Поп рыхтуе да выпуску новы альбом, які будзе выкананы, паводле яго словаў, у джазавым стылі. Пра гэта паведамляе ClashMusic. "Цяпер мяне ванітуе ад усіх гэтых адмарозкаў з гітарамі і іх кепскай музыкай, таму я пачаў слухаць шмат джаза ў духу Луі Армстронга новаарлеанскага перыяду і Джэлі Рол Мортана, ну а яшчэ я заўсёды любіў ціхія балады", - заявіў музыка.

Асноўная частка песень, якія ўвойдуць у альбом "Preliminaries", была напісаная Ігі Попам для фільма "Last Words" - экранізацыі рамана Мішэля Ўэльбека "Магчымасць выспы". Адна з кампазіцый - "King Of The Dogs" - выкананая ў стылі новаарлеанскіх пахавальных маршаў, якія змяняюць свой настрой ад маркотнага да вясёлага. Таксама ў кружэлку ўвойдзе песня Жака Прэвера, Джоні Мерсэра і Жозэфа Косма "Les Feuilles Mortes" ("Autumn Leaves"),  якая даўно стала джазавым стандартам. Яе Поп выканае на французскай мове.

Кружэлка "Preliminaries" з'явіцца ў продажы летам 2009 года.

Фота: www.mielofon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі