І насельніцтва, і прадпрыемствы ў Беларусі ахвотна бяруць крэдыты — ЕАБР

Заключэнне дагавора / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Заключэнне дагавора / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ўжо некалькі месяцаў запар назіраецца рост крэдытавання. Крэдытны партфель банкаў вырас на 1,4% у чэрвені (у адносінах да траўня) пасля росту на 0, 7% у траўні і 2% у красавіку. Такія дадзеныя прыводзяцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця.

Прычым крэдытная запазычанасць павялічылася і ў юрыдычных (1,2% у чэрвені ў адносінах да траўня, 0,2% у траўні) і ў фізічных асоб (1,8% у чэрвені пасля 2% у траўні).

Рост крэдытавання звязаны "з павышэннем яго даступнасці", кажуць эксперты. Зніжаны працэнтныя стаўкі, а грашова-крэдытная палітыка застаецца даволі мяккай. Але такія высокія тэмпы крэдытавання пры росце даходаў насельніцтва могуць прывесці да росту інфляцыі, папярэджваюць у ЕАБР.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі