Хто яны — людзі, якія "ўпісаліся" за Віктара Бабарыку

Хто яны — людзі, якія "ўпісаліся" за Віктара Бабарыку

Вылучэнец у прэзідэнты Віктар Бабарыка ў суботу 23-га траўня раздаў 2320 пасведчанняў ініцыятыўнай групы (усяго ў групе 8905 чалавек). Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

"Сёння — моцна натхняльны пачатак нашай сумеснай працы, — напісаў былы банкір. — Я ўпершыню сустрэў частку сяброў нашай каманды зборшчыкаў подпісаў "жыўцом" і нават з некаторымі мне ўдалося пагутарыць і падыскутаваць! Вы вельмі розныя, але ўсе — неверагодна сімпатычныя. Дзякуй велізарны тым, хто змог забраць сёння матэрыялы, а некаторыя ўжо пачалі збор подпісаў!"

Многія сябры ініцыятыўнай групы Бабарыкі распавялі пра свой новы статус у сацыяльных сетках. Еўрарадыё паглядзела, хто ўсе гэтыя людзі.

"Такая колькасць людзей усяляе яшчэ большую ўпэўненасць", — посціць фота з Бабарыка са штаба вылучэнца ў культурнай прасторы ОК16 Уладзімір Шыдлоўскі.

"Нас пакуль тысячы. Мэта — мільёны. Для сябе бачу агчымасці як ніколі раней", — тлумачыць свой удзел у кампаніі Раман Бляшоў.

Уладальніца кавярні "Сіняя Каза" Ксенія Фёдарава запісалася ў ініцыятыўную групу Бабарыкі разам з мужам і старэйшым сынам. 

"Я, як і любы чалавек, магу памыляцца. Пакажыце мне на гэтыя памылкі, я іх абдумаю", — напісала Фёдарава.

"Таму што ён лічыць, што прэзідэнт — гэта не цар, правадыр і г.д., а МЕНЕДЖАР, мэта якога — эфектыўная эканоміка Беларусі", — тлумачыць Анастасія Поўх.

"Каб у іншых былі шанцы, адпраўляюся ў палі", — кажа Яўген Сідараў.

Юлія Іванчыкава прысвячае выбарам і Віктару Бабарыку доўгі пост, дзе тлумачыць, што ніколі не цікавілася палітыкай і не хадзіла на выбары, але сёлета сутыкнулася з сістэмай і адчула жаданне бунтаваць.

"Мне хочацца папрасіць толькі не быць абыякавымі. Ваш голас важны", — перакананая менеджарка многіх хіпстарскіх рэстарацый і фестываляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі