Хто такія "Крумкачы". Даведка Еўрарадыё

Хто такія "Крумкачы". Даведка Еўрарадыё

Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" выйшаў у вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі. Пра гэта стала вядома 15 лістапада, калі ў Мінску быў абыграны магілёўскі "Дняпро" (2:0). Безумоўна, гэта сенсацыя. Не дзіўна, што на сённяшнім матчы быў такі ажыятаж.

"Крумкачы" былі створаныя ў 2011 годзе як аматарская каманда. Яе ўдзельнікі пазнаёміліся, дзякуючы форуму газеты "Прессбол". Спачатку яны гулялі ў гарадской аматарскай лізе, а ў пачатку 2014 года вырашылі заявіцца ў другую лігу чэмпіянату Беларусі (і адразу ж заваявалі права гуляць у першай лізе). Заснавальнікамі клуба сталі Дзяніс Шунто, Васіль Глезаў і Уладзіслаў Маяроўскі. За іх кошт і ўтрымліваецца каманда. Шунто — бізнесмен, Глезаў працуе ў турыстычнай кампаніі і дапамагае з транспартам.

Хлопцы гуляюць не за грошы, а "за ідэю", дзеля задавальнення, добрага настрою. Ідуць на матчы "як на свята". Удзень усе яны занятыя на працы (працуюць рознарабочымі, кіроўцамі, прадаўцамі), на трэніроўках збіраюцца толькі ўвечары. Сёлета ў камандзе з'явіўся шэраг вопытных гульцоў, якія яе добра ўмацавалі (Сяргей Кошаль, Сяргей Кавальчук). Галоўным трэнерам стаў Алег Дулуб, былы другі трэнер мінскага "Дынама".

Больш падрабязна пра каманду "Крумкачы", яе гісторыю гл. тут. Статыстыку каманды гл. тут.

Хто такія "Крумкачы". Даведка Еўрарадыё
Хто такія "Крумкачы". Даведка Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі