Хто пабудуе іпадром у Ратамцы?

Міністэрства спорту і турызму шукае фундатара для будаўніцтва іпадрома пры Нацыянальным цэнтры падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў вёсцы Ратамка Мінскага раёна. Кошт праекту складае $186 мільёнаў. Мэтай праекту з'яўляецца стварэнне ўмоў для правядзення конных скачак, бегу, спаборніцтваў у запрэжках, канкурных і выездкавых спаборніцтваў, паказальных конных шоў, сабачых бягоў, аўтамабільных трэкавых гонак, мотакросу. На сённяшні дзень распрацаваная праектная прапанова, выкананы разлік кошту будаўніцтва. Тэрміны акупляльнасці праекту, яго прыбытковасць, тэрміны рэалізацыі і магчымыя перашкоды не разлічаныя. Удзельнікі праекту спадзяюцца атрымаць замежныя інвестыцыі.

На тэрыторыі іпадрому мяркуецца размясціць чатыры стайні на 30 коней кожная, скакавое кола з адмысловым пакрыццём даўжынёй 2000 метраў, дарожку для скачак з перашкодамі, працоўную дарожку, канкурнае поле з пляцоўкамі для выездкі. Акрамя таго, для адпачынку наведвальнікаў прадугледжваецца будаўніцтва комплексу штучных вадаёмаў з пунктам пракату, кафэ, пляцоўкамі і дарожкамі для адпачынку са спартовымі і дзіцячымі пляцоўкамі. Будзе выкананае комплекснае добраўпарадкаванне з масткамі, тунэлямі, вадаспадамі і фантанамі. Таксама ў комплекс іпадрому ўвойдуць трыбуны для гледачоў на 500 месцаў, уключаючы блок адміністрацыйных памяшканняў, жакей-клуб, судзейскія, кафэ і рэстараны, бунгала для прыёму гасьцей, станцыя тэхнічнага абслугоўвання, стаянкі для аўтамабіляў гледачоў і VIP-гасьцей, гаспадарчыя пабудовы, трэніравальны крыты манеж, гатэльны комплекс на 150 нумароў узроўню 4-5 зорак з рэстаранам, казіно, боўлінгам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі