Хроніка беларуска-расійскага канфлікту 14 чэрвеня
Беларусь назвала рашэнні, прынятыя на маскоўскім саміце АДКБ,
нелегітымнымі. Адсутнасць нашай краіны была
праігнараваная і дакументы прынятыя без яе ўдзелу
***
Дэпутат Дзярждумы: "Малочны крызіс" пачаўся з тэхнічнай прычыны
"Малочны крызіс" паміж Расіяй і Беларуссю пачаўся не з-за коштаў, а з тэхнічнай прычыны — з-за неадпаведнасці беларускіх упаковак. Такое меркаванне выказаў старшыня камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву Яўген Фёдараў.
Якасць беларускага малака цудоўная, праблема толькі ў этыкетцы, заявіў Фёдараў РІА "Новости". Ён адзначыў: "Тое, што пастаўляе Беларусь, паводле расійскага тэхрэгламенту — малочны напой, гэта значыць малако, вырабленае з парашку".
Беларускім пастаўшчыкам трэба толькі аформіць усе неабходныя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі расійскага закона, і праблема будзе вырашаная, выказаў упэўненасць дэпутат.
Прадукцыя гомельскіх малочных заводаў была сертыфікаваная ў Расіі
Уся натуральнамалочная прадукцыя, якую пастаўлялі ў расійскія рэгіёны малочныя прадпрыемствы Гомельскай вобласці, была правераная і сертыфікаваная лабараторыямі Расветнагляду. Агулам было атрымана больш за 400 сертыфікатаў.
Таму забарона на пастаўку прадукцыі гомельскіх заводаў у Расію, нечакана ўведзеная некалькі дзён таму, выклікала ў вытворцаў здзіўленне. Так ахарактарызаваў сітуацыю адзін з кіраўнікоў ААТ "Румянцаўскае" — найбуйнейшага экспарцёра малочных прадуктаў Гомельшчыны.
Як паведамляе БЕЛТА, у першым квартале сёлета аб'ём штодзённых экспартных паставак натуральнамалочнай прадукцыі Гомельскай вобласці дасягаў 80 т. Цяпер сістэма, якая стваралася некалькі гадоў, была разбураная.
КПРФ прызнала неабгрунтаваным абвяшчэнне "малочнай вайны" Мінску
Расійскія камуністы бачаць больш палітычных, чым эканамічных прычынаў у "малочнай вайне" паміж Расмяй і Беларуссю. Камуністычны дэпутат ДЗярждумы Вадзім Салаўёў заявіў, што малочная прамысловасць у Расіі разваленая і без таннага беларускага малака, чыя вытворчасць падтрымліваецца дзяржавай, папросту не абыйсціся. Па ягоных словах, беларускае малако добрай якасці, і кошты на яго значна ніжэй, чым на расійскае.
Салаўёў лічыць, што патрэбныя сур'ёзныя высілкі, каб да беларускага ўзроўню падняць расійскую малочную гаспадарку. Ён мяркуе, што Расія будзе вымушаная адкрыць рынак для беларускага малака, інакш не толькі расійскі спажывец шмат страціць, але і краіна страціць апошняга саюзніка ў Еўропе.
Як адзначае газета "Известия", міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрынік паспрабавала супакоіць расіян тым, што кошты на малочную прадукцыю ў Расіі ні ў якім разе не паднімуцца ў сувязі з абмежаваннем паставак малака з суседняй краіны. Па яе словах, рэалізоўвацца будзе расійскае малако. На расійскім рынку беларуская малочная прадукцыя займала 15%, таму спыненне паставак з Беларусі — некрытычнае для Расіі.
Беларускім вытворцам малочнай прадукцыі не даюць удзельнічаць у выставе ў Маскве
Адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў малочнай прадукцыі — "Бабушкина крынка" не зможа ўзяць удзел у выставе-кірмашы ў Маскве 16-19 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", нагадой стала забарона Расспажыўнагляду.
Як паведамляюць на прадпрыемстве, яно атрымала запрашэнне прыняць удзел у выставе, аплаціла арэнду за павільён, дзе збіралася дэманстраваць і прадаваць сваю прадукцыю. Але забарона на ўвоз малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі сарвала ўсе планы.
Дарэчы, ужо тры дні "Бабушкина крынка" не экспартуе сваю прадукцыю ў Маскву ды іншыя расійскія рэгіёны. Раней прадпрыемства адгружала ў Расію штодня 5-6 аўтафур з вялікім асартыментам малочнай прадукцыі. Уся дакументацыя афармлялася ў Бранскім аддзяленні Расспажыўнагляду. Аднак цяпер гэтае афармленне ўжо не прызнаецца галаўной арганізацыяй.
Расія часова ўзначаліла Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы
У сувязі з адмовай Беларусі ўдзельнічаць у саміце АДКБ старшынства ў арганізацыі часова перайшло да Расіі. Пра гэта, як паведамляе РІА "Новости", заявіў 14 чэрвеня ў Маскве прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў.
Галоўнай тэмай саміту стала стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) і перспектывы іх развіцця.
МЗС Беларусі: Прынятыя ў Маскве рашэнні па АДКБ нелегітымныя
Беларусь заявіла, што рашэнні, прынятыя на маскоўскім саміце АДКБ, нелегітымныя. На паседжанні ў Маскве адсутнасць нашай краіны была праігнараваная і дакументы АДКБ былі прынятыя без яе ўдзелу.
Адмова Беларусі ад удзелу ў маскоўскай сесіі АДКБ – гэта не капрыз і тым больш не жаданне разбурыць Арганізацыю, як камусьці, можа, гэта захочацца прадставіць. Так заявіў у інтэрвію БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
Дзеянні Расіі спадар Папоў ацаніў як спробу ігнараваць не толькі прынцыповую пазіцыю дзяржавы — чальца АДКБ, але і ігнараваць асноватворнае правіла Арганізацыі — правіла кансенсусу пры прыняцці рашэнняў. Згодна з ім на практыцы гарантуецца ўлік меркавання ўсіх без выключэння чальцоў Арганізацыі ў такой важнай справе, як бяспека.
Нагадаем, што афіцыйны Мінск адмовіўся ад удзелу ў саміце АДКБ у сувязі з "малочнай вайной" паміж Расіяй і Беларуссю.
Мядзведзеў заклікае Мінск спыніць "мяса-малочную істэрыку"
Улады Беларусі павінны вырашаць эканамічныя пытанні з Расіяй шляхам двухбаковых кантактаў, а не палітызаваць праблемы і не раздзімаць "істэрыку". Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Як нагадвае РІА "Новости", 14 чэрвеня беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ, растлумачыўшы свой крок "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку Расіі ў абмежаванні паставак малочнай прадукцыі.
Па словах Мядзведзева, Расія спакойна ставіцца да рашэння Беларусі не ўдзельнічаць у саміце АДКБ. Расійскі прэзідэнт выказаў спадзяванне, што "мяса-малочная істэрыка" не сапсуе працы па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання.
Малочны канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю ён назваў тэхнічным пытаннем, якое можна было б вырашыць досыць хутка, калі б не было яго залішняй палітызацыі.
Дзмітры Мядзведзеў нагадаў, што Расія прадастаўляе Беларусі даволі значныя фінансавыя рэсурсы, а Беларусь пастаўляе на тэрыторыю Расіі прыкладна 93% ад агульнага аб'ёму экспарту мяса-малочнай прадукцыі.
Мядзведзеў: Беларусь можа далучыцца да рашэнняў саміту АДКБ пазней
Беларусь, якая не ўдзельнічала ў паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ у Маскве і не падпісала новыя дакументы, можа далучыцца да гэтых дакументаў пазней. Пра гэта, як інфармуе РІА "Новости", заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў.
Нагадаем, што Беларусь не падпісала дамову аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання — адзінай вайсковай групоўкі АДКБ.
Вайсковую групоўку АДКБ ствараюць пры адсутнасці Беларусі
Лідэры АДКБ пры адсутнасці прэзідэнта Беларусі падпісалі дамову аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР). Пра гэтае са словаў прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева перадае РІА "Новости".
У Маскве падпісаны дакумент, які ўключае ў сябе дамову аб Калектыўных сілах і рашэнне Савета калектыўнай бяспекі аб складзе КСАР.
Нагадаем, што 14 чэрвеня беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ. Свой крок афіцыйны Мінск патлумачыў "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку Расіі ў малочным пытанні.
Беларусь кажа, што правярае транспарт з Расіі не ў сувязі з "малочнай вайной"
Правядзенне выбарачных праверак аўтамабільнага транспарту, які прыязджае ў Беларусь з Расіі, не звязана з беларуска- расійскім "малочным" канфліктам. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявілі міліцыянты Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, які мяжуе з тэрыторыяй Расіі.
У раённым упраўленні міліцыіі паведамілі, што выбарачныя праверкі аўтатранспарту, які прыязджае з Расіі ў Беларусь, былі заўсёды. Міліцыянты дадалі, што татальнага кантролю за прыезным транспартам з боку міліцыі няма. Аўтатранспарт правяраюць на наяўнасць кантрабанды — спіртазмяшчальных вадкасцяў, бензіну і гэтак далей.
Бялкоўскі: "Малочную вайну" развязалі расійскія вытворцы
Асноўнымі віноўнікамі беларуска-расійскай "малочнай вайны" з'яўляюцца расійскія малочныя кампаніі. Такую думку ў інтэрв'ю Першаму тэлеканалу выказаў расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.
На думку эксперта, ад канфлікту найбольш пацерпяць расійскія спажыўцы, бо на змену танным беларускім прадуктам могуць прыйсці толькі больш дарагія малочныя прадукты з "далёкага замежжа".
Мінск нязгодны з рашэннямі, якія прымаюцца на саміце АДКБ
МЗС Беларусі перадаў у Сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы афіцыйную ноту.
У ёй адзначаецца, што няўдзел Беларусі ў паседжаннях Савета калектыўнай бяспекі, Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі азначае адсутнасць згоды краіны на прыняцце рашэнняў, разгляданых гэтымі органамі. Як перадае ИТАР-ТАСС, адпаведна гэта азначае і адсутнасць кансенсусу для прыняцця рашэнняў.
Мілінкевіч: Трэба проста паставіць курс на самастойнасць дзяржавы
Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае тыя крокі, якія, на яго погляд, варта было б рабіць кіраўніцтву краіны ва ўмовах абвастрэння беларуска-расійскіх адносінаў.
Аляксандр Мілінкевіч: "Беларусь павінна быць незалежнай, а з Расіяй быць у добрасуседскіх, узаемавыгадных, раўнапраўных адносінах. І мяжа паміж самастойнымі краінамі мусіць быць. Іншая справа, як яна ўсталёўваецца: са скандаламі ці пасля перамоваў. Але мы не лічым, што саюзная дзяржава павінна будавацца. Гэта заўсёды будзе паглынанне Беларусі".
Што да пазіцыі, якую можа заняць у цяперашняй сітуацыі Еўрасаюз, Аляксандр Мілінкевіч кажа наступнае:
"Не думаю, што Еўропа ў адказ на тое, што малако не прадаецца ў Расіі, зараз скупіць усё беларускае малако... Трэба проста паставіць курс на самастойнасць дзяржавы. І тады з Расіяй адрэгулююцца адносіны, яны павінны быць рынкавыя, а не так званыя братэрскія. Рынкавыя адносіны ўсё рэгулююць і я ўпэўнены, што мы ў бліжэйшы час перайдзем на такія. І з Еўропай будзе тое самае. Еўропа зацікаўленая не ў тым, каб кожны раз рэагаваць на пэўныя праблемы, а ў тым, каб стабілізаваць беларускую эканоміку, мадэрнізаваць яе і каб зрабіць Беларусь больш незалежнай краінай".
Памежнікі Беларусі могуць забяспечыць памежны кантроль у самы кароткі час
Беларускія памежнікі гатовыя забяспечыць памежны кантроль на мяжы з Расіяй у самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў начальнік памежнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Іван Бандарэнка.
Ён паведаміў, што па даручэнні прэзідэнта, 14 чэрвеня памежнікі разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага мытнага камітэта правялі аператыўную нараду па забеспячэнні парытэтных умоў аб перасячэнні расійска-беларускай мяжы. Беларускім памежнікам пастаўленая задача адпрацаваць увядзенне элементаў памежнага і мытнага кантролю на мяжы з Расіяй.
Як паведамляе "Інтэрфакс", Іван Бандарэнка адзначыў, што на працягу 10 гадоў Расія ў аднабаковым парадку арганізавала шэраг мерапрыемстваў па памежным і мытным кантролі. У прыватнасці, на расійскім боку знаходзіцца каля 15 пунктаў прыёму апавяшчэнняў, якія выконваюць функцыі мытнага кантролю. Акрамя таго, на беларуска-расійскай мяжы знаходзіцца 5 аддзелаў памежнай службы ФСБ Расіі.
З беларускага боку падобныя меры ніколі не ўжываліся, сказаў І.Бандарэнка. Па ягоных словах, на цяперашні момант на мяжы з Расіяй сітуацыя пакуль не змянілася, кантроль не праводзіцца.
Кіраўнік "Вім-Біль-Дан": малочная праблема можа быць вырашаная за 2-3 тыдні
Праблема вакол паставак у Расію малочнай прадукцыі з Беларусі можа быць вырашаная за 2-3 тыдні. Такое меркаванне выказаў старшыня савета дырэктараў кампаніі "Вім-Біль-Дан" Давід Якобашвілі ў эфіры тэлеканала "Весткі" 14 чэрвеня.
Ён нагадаў, што тэхрэгламент павінен быў уступіць у сілу 1 студзеня 2009 года. Але, як адзначае сайт www.k2kapital.com, наогул ніхто з вытворцаў не быў гатовы адразу вырашыць гэтае пытанне: назапасілася велізарная колькасць упакоўкі і вырабленага тавара, на мільярды рублёў. Таму расійскі ўрад перанёс увядзенне тэхрэгламенту на 1 чэрвеня.
Такія буйныя вытворцы, як "Данон", вырашылі гэтае пытанне дзесьці да 1 траўня, адзначыў Якобашвілі. Малыя прадпрыемствы, і, можа быць, тыя 12 прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукцыю з Беларусі ў Расію, не перайшлі на новы від упакоўкі. на думку эксперта, гэта чыста тэхнічнае пытанне: замена ўпакоўкі зойме літаральна 2-3 тыдні.
Раман Якаўлеўскі: Апошняй кропляй стала маўчанне Мядзведзева
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў Еўрарадыё абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў і адмову афіцыйнага Мінска ўдзельнічаць у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На яго думку, апошняй кропляй стала маўчанне расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.
Раман Якаўлеўскі: "Апошняй кропкай, відаць, стала фактычная адмова Мядзведзева сустракацца з Лукашэнкам. А менавіта з ім ён планаваў сустрэцца сёння ў Маскве ў двухбаковым фармаце. Але прэс-сакратар Мядзведзева адказала, што такой сустрэчы не плануецца. Гэта фактычна была адмова".
Якаўлеўскі лічыць, што ў той час, як з Пуціным у Лукашэнкі не атрымліваецца дамовіцца, ён мог спадзявацца "ўзяць зморам" Мядзведзева і вырашыць усе праблемы. Аднак гэты план рэалізаваны не быў.
Акрамя таго, лічыць Якаўлеўскі, на абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў паўплывала і заява Міжнароднага валютнага фонда пра тое, што разглядаецца магчымасць даць Беларусі крэдыт у 1 млрд долараў.
Раман Якаўлеўскі: "Пачалася вельмі вялікая гульня, пра якую казаў пасля візіту Пуціна ў Мінск Лукашэнка... На карысць гэта беларускаму народу ці не, адназначна сказаць вельмі складана. Але тое, што гэта пагроза для рэжыму Лукашэнкі, гэта так... Расійскае кіраўніцтва ўзяло вельмі небяспечны курс для існуючага рэжыму ў Беларусі і асабліва для Лукашэнкі".
Анішчанка: паслабленняў для малака з Беларусі не будзе
Ніякіх паслабленняў для малочнай прадукцыі з Беларусі не будзе, пакуль пастаўшчыкі не аформяць усе неабходныя дакументы. Такую заяву галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі перадае РИА "Новости".
Анішчанка таксама паведаміў, што Беларусь і Расія 15 траўня працягнуць перамовы па пытанні наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Па прапанове расійскага боку 14 чэрвеня Беларусь падала спіс малочнай прадукцыі, якую вытворцы хацелі б пастаўляць у Расію.
Разам з тым Анішчанка адзначыў, што пакуль гаворка ішла толькі пра дакументацыю на беларускую малочную прадукцыю і ен разглядаліся пытанні, звязаныя з якасцю.
Лаўроў прапанаваў Мінску не звязваць эканоміку і ваенна-палітычную бяспеку
Кіраўніцтва Расіі здзіўленае рашэннем Беларусі не прымаць удзел у мерапрыемствах па лініі АДКБ, якія праходзяць 14 чэрвеня ў Маскве.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамтсва Расіі Сяргей Лаўроў у каментары "Інтэрфаксу" заявіў, што звязваць эканамічныя праблемы з праблематыкай ваенна-палітычнай бяспекі няправільна. Па словах Лаўрова, афіцыйная Масква не можа зразумець матывы, па якіх беларускі бок вырашыў не ўдзельнічаць 14 чэрвеня ў мерапрыемствах АДКБ.
Юрый Шаўцоў: Саюзная дзяржава можа цалкам знікнуць ці "замарозіцца"
Беларускі палітолаг Юрый Шаўцоў пракаментаваў Еўрарадыё абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў і адмову Аляксандра Лукашэнкі ехаць у Маскву на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Юрый Шаўцоў: "Гэта вельмі глыбокі канфлікт. Структурны, сістэмны. Такога крыза ў беларуска-расійскіх адносінах яшчэ не было. Я б не включаў, што менавіта саюзная дзяржава, як інтэграцыйная форма, можа калі не цалкам знікнуць, дык вельмі замарозіцца".
Шаўцоў спадзяецца, што Расія не дапусціць разрыву адносінаў з Беларуссю, бо гэта ў яе інтарэсах. Дзеянні Мінска паставілі пад пытанне само існаванне Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Цяпер іншыя краіны-удзельніцы будуць сачыць за развіццём беларуска-расійскага канфлікту і рабіць высновы. Вось што кажа Юрый Шаўцоў:
"Калі сярэднеазіяйцкія краіны і Казахстан не пабачаць зараз у Расіі сапраўднага саюзніка, яны будуць паварочвацца на Захад і на Кітай, найперш на Захад".
Беларускія дэпутаты: Эканамічныя праблемы перайшлі ў палітычную плоскасць
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прагназуюць напружанне ў палітычных адносінах паміж Беларуссю і Расіяй.
Хаця Беларусь выконвае ўсе патрабаванні расійскага заканадаўства па пастаўках малака і малочнай прадукцыі, канфлікт перарос у палітычную плоскасць. Такую заяву Сяргея Маскевіча, кіраўніка камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў, перадае "Інтэрфакс".
Па словах парламентарыя, абмежавальныя меры, уведзеныя расійскім бокам, тлумачацца ціксам на Беларусь, каб нашая краіна прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
Кіраўнік камісіі па прамысловасці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сямашка называе пазіцыю Расіі палітыкай ультыматумаў. Ён лічыць, што беларускія тавары мэтанакіравана выціскаюцца з расійскага рынку.
Па ягоных словам, Беларусь праводзіць сваю незалежную замежную палітыку, але камусьці гэта ў Расіі моцна не падабаецца, таму і ідуць адзін за адным ультыматумы.
Саюзная дзяржава закончыцца з увядзеннем мытняў на расійскай мяжы?
Увядзенне мытнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы стане заканчэннем саюзнай дзяржавы. Такую ацэнку выказаў расійскі палітолаг Павел Данілін на сайце "Актуальные комментарии".
Паводле ягоных словаў, менавіта адсутнасць мытняў, свабода перамяшчэння грамадзян сталі адзінымі дасягненнямі саюзнай дзяржавы.
Дзеянні афіцыйнага Мінску Данілін расцэньвае як шантаж, накіраваны на атрыманне крэдытаў для беларускай эканомікі. Абяцаны Беларусі транш МВФ, па ягоных ацэнках, будзе недастатковы. Таму беларускай эканоміцы патрэбныя грошы з Расіі.
Лаўроў: Нават у адсутнасць Беларусі дакументы АДКБ будць падпісаныя
Няўдзел беларускага боку ў сесіі АДКБ не перашкодзіць падпісаць дакументаў, якія выносяцца на ўхваленне кіраўнікоў дзяржаваў. Такую заяву міністра замежных справаў Расіі Сяргея Лаўрова перадае "Інтэрфакс".
Лукашэнка ацэньвае дзеянні Расіі як спробу знішчыць эканоміку Беларусі
Аляксандр Лукашэнка не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у запланаванай на 14 чэрвеня ў Маскве сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Прычынай называецца ўшчамленне эканамічных інтарэсаў Беларусі як адной з краін — удзельніц Арганізацыі.
Нагадаем, што на паседжанні ў Маскве мусіла быць падпісанае пагадненне па стварэнні агульнай вайсковай групоўкі.
Як адзначае БЕЛТА, беларускі бок лічыць, што нельга забываць, што паняцце калектыўнай бяспекі з'яўляецца комплексным. Таму абавязковай умовай забеспячэння сумеснай ваеннай бяспекі з'яўляецца ўмацаванне эканамічнай бяспекі краін – удзельніц АДКБ.
У заяве прэс-службы беларускага кіраўніка гаворыцца, што эканоміка служыць падмуркам агульнай бяспекі. Дзеянні Расіі ў так званай "малочнай вайне" апошніх дзён расцэньваюцца як спроба знішчыць эканоміку і паставіць беларусаў на калені.
Беларусь афіцыйна заявіла пра няўдзел у саміце АДКБ
Афіцыйны Мінск 14 чэрывеня накіраваў у Сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ноту. У ёй паведамляецца пра няўдзел беларускай дэлегацыі ў паседжанні АДКБ.
Па звестках "Інтэрфакса", у ноце адзначаецца, што нельга весці гутарку па пытаннях вайсковай бяспекі ў рамках АДКБ, калі адзін з удзельнікаў арганізацыі падрывае асновы эканамічнай бяспекі другога.
Таксама адменены вылет самалёта з Мінску, які павінен быў даставіць у Маскву прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі. Яны мусілі ўдзельнічаць у паседжаннях АДКБ па лініі міністэрстваў замежных спраў і сакратароў Саветаў бяспекі.
Беларускія вытворцы кажуць пра адпаведнасць прадукцыі патрабаванням Расіі
Беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы заяўляюць, што іх малочная прадукцыя адпавядае патрабаванням расійскага тэхрэгламенту.
Такую заяву зрабіў гендырэктар мінскага малаказаводу №1 Эдуард Чарняўскі. Наяўнасць расійскіх сертыфікатаў пацвердзілі таксама на прадпрыемстве "Савушкін прадукт". Разам з тым, паведамляе "Інтэрфакс", гэты камбінат 13 чэрвеня ўжо не пастаўляў сваю прадукцыю ў Расію.
Прадстаўнік Асіповіцкага малочнага камбіната заявіў, што іх прадукцыю вярнулі з расійскай мяжы. Пры гэтым прадпрыемства сцвярджае, што атрымала ўсе неабходныя дакументы для паставак прадукцыі ў Расію.
Беларусь збіраецца ўвесці мытнае і памежнае афармленне на мяжы з Расіяй
Мытнае і памежнае афармленне збіраецца ўвесці Беларусь на мяжы з Расіяй. Яно мусіць быць аналагічнае таму, якое здзяйсняе расійскі бок. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым "Інтэрфаксу" паведаміла крыніца ў адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Кіраўнік беларускай дзяржавы даручыў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і Дзяржаўнаму памежнаму камітэту Беларусі ўнесці прапановы па ўвядзенні мытнага і памежнага афармлення на беларуска-расійскай мяжы па аналогіі з тым механізмам, які здзяйсняе ў цяперашні час расійскі бок", — адзначыла крыніца.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адмаўляецца каментаваць даручэнне кіраўніка Беларусі, адзначае "Інтэрфакс".
МЗС Беларусі: Канчатковага рашэння пра ўдзел у сесіі АДКБ пакуль не прынята
У Міністэрства замежных спраў 13 чэрвеня былі запрошаныя кіраўнікі амбасадаў краін-сябраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Падчас сустрэчы было падкрэслена, што Рэспубліка Беларусь разглядае пытанні вайсковай бяспекі ў адным камплекце з пытаннем эканамічнай бяспекі, якая з'яўляецца асновай стабільнасці грамадства.
У гэтай сувязі ў Беларусі не можа не выклікаць сур'ёзную заклапочанасць факт увядзення адной з краін АДКБ дыскрымінацыйных абмежаванняў у гандлі ў парушэнне дзейных міжнародных прававых дакументаў.
З-за таго, што праблема дагэтуль так і не ўрэгуляваная, беларускі бок пакуль не прыняў канчатковага рашэння аб удзеле афіцыйнай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое запланаванае ў Маскве на 14 чэрвеня, інфармуе БЕЛТА.
З-за абвастрэння "малочнай вайны" Лукашэнка адмяніў візіт у Маскву?
Аператыўную нараду правёў у суботу ў Мінску Аляксандр Лукашэнка. Яна была прысвечана сітуацыі з пастаўкамі малака і малочнай прадукцыі ў Расію.
Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны пра "аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца". У прыватнасці адзначаецца, што "не гледзячы на ўсе высілкі, зробленыя беларускім бокам па выхадзе з крызіснай сітуацыі, расійскі бок дэманструе негатоўнасць да вырашэння праблемы". У сувязі з гэтым да раніцы нядзелі адкладзены вылет у Маскву Лукашэнкі для ўдзелу ў сэсіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Кіраўнік Беларусі даў даручэнне праінфармаваць кіраўнікоў іншых дзяржаваў-удзельніц АДКБ пра беларуска-расійскі "малочны канфлікт", а асабліва прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Апошняга мусяць праінфармаваць "пра магчымы няўдзел Прэзідэнта Беларусі ў сэсіі АДКБ".
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей прасіў "з разуменнем успрыняць беларускую пазіцыю, паколькі эканамічная бяспека з'яўляецца асновай бяспекі ўвогуле, і ў дадзенай сітуацыі гаварыць пра вайсковую бяспеку проста немагчыма".
Тым часам, БЕЛТА пачало друкаваць "зводкі" з "малочнай вайны", у якіх інфармуецца пра дзве тэлефонных размовы прэм'ераў Сідорскага і Пуціна, пра папярэджанне міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, што "Беларусь можа адмовіцца ад удзелу ў сесіі АДКБ", пра тэлефонную размову дзяржсакратара Савета бяспекі нашай краіны Юрыя Жадобіна са сваім расійскім калегам Мікалаем Патрушавым.
Гэта можа сведчыць толькі пра тое, што сітуацыя надзвычай сур'ёзная і беларускае кіраўніцтва спрабуе знайсці рычагі ціску на Маскву, каб прымусіць яе зняць "санкцыі" з беларускай малочнай прадукцыі.
Фота — dw-world.de