Хочуць зарэгістравацца 34 ініцыятыўныя групы: 2 Статкевічы, Шорац, Раманоўская

Хочуць зарэгістравацца 34 ініцыятыўныя групы: 2 Статкевічы, Шорац, Раманоўская

ЦВК Беларусі на вечар 14 траўня прыняў дакументы на рэгістрацыю 34 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Калі за папярэднія тры дні дакументы здалі 10 чалавек, дык 14 траўня — адразу 24. Значная частка гэтых людзей — "кандыдаты пратэсту", прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча. І яны гэтага не хаваюць, паколькі ў многіх Статкевіч пазначаны кіраўніком ініцыятыўных груп. 14 траўня палітык сустракаўся з імі на плошчы Незалежнасці і заявіў, што стаіць задача не збіраць подпісы, а атрымаць легальную магчымасць для агітацыі па ўсёй краіне.

У чацвер у ЦВК былі пададзены дакументы двух Статкевічаў — вядомага палітыка Мікалая Віктаравіча і беспрацоўнага з Рэчыцы Сяргея Уладзіміравіча. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў электрагазаваршчык з Маладзечна Віктар Шорац. Як вядома, у 2014-2018 гадах Мінгарвыканкам узначальваў Андрэй Шорац. Невядома, ці гэта выпадковасць, ці нейкі разлік на вядомае прозвішча. Дакументы падала беспрацоўная з Мінска Жанна Раманоўская. Яна ўдзельнічала ў прэзідэнцкай выбрчай кампаніі 2015 года, як самавылучэнец, але сабрала толькі 780 подпісаў.

Апошні дзень падачы дакументаў — 15 траўня. Далей ЦВК пачне працэдуру рэгістрацыі.

Хочуць зарэгістравацца 34 ініцыятыўныя групы: 2 Статкевічы, Шорац, Раманоўская

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі