Раманоўская таксама падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты

Раманоўская таксама падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты

У Цэнтрвыбаркам паступілі на дакументы ад шасці прэтэндэнтаў, якія хочуць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА, шостай стала беспрацоўная настаўніца Жанна Раманоўская.

Раней дакументы для рэгістрацыі падалі Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Цярэшчанка.

Па звестках ЦВК, дастатковую колькасць сапраўдных галасоў за сваё вылучэнне сабралі толькі чатыры вылучэнцы. У Віктара Цярэшчанкі тэрытарыяльныя камісіі прызналі сапраўднымі толькі каля сямі тысяч подпісаў. Жанна Раманоўская здала ў выбаркамы ўсяго 780 подпісаў. Тым не менш дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты яна падала.

Рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца 10 верасня. А з наступнага дня пачнецца перыяд перадвыбарчай агітацыі і прапаганды. Кандыдаты атрымаюць магчымасць апублікаваць свае праграмы ў друкаваных СМІ і бясплатна выступіць на тэлеканале "Беларусь 1" з 14 па 25 верасня (з 19.00 да 20.00).

Акрамя таго, кандыдаты атрымаюць час для выступаў на радыё — у працоўныя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка (з 6.10 да 7.10). Тэледэбаты пройдуць 3 кастрычніка, парадак іх правядзення вызначае Белтэлерадыёкампанія.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі