Хлопец, які збіраў грошы для паміраючай сястры, атрымаў 5 гадоў зняволення

Яго прызналі вінаватым у махлярстве і адправілі за краты на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.



Нагадаем, 22-гадовы жыхар Фаніпаля больш за паўтары гады таму ўступіў у адзін з беларускіх аўтамабільных клубаў, пасябраваў з яго ўдзельнікамі. У лістападзе летась на форуме з'явілася паведамленне хлопца пад нікам Karllson пра тое, што яго сястра смяротна хворая і знаходзіцца ў адной з клінік Нямеччыны. Для яе лячэння былі неабходныя грошы, пісаў Кірыл Вішнеўскі. Многія ўдзельнікі форума пачалі дапамагаць яму грашыма, перадавалі яму іх рознымі спосабамі. Раней паведамлялася, што каля 40 чалавек паспелі перадаць студэнту амаль 6 мільёнаў рублёў і прыкладна 2 тысячы долараў.



Праз нейкі час у некаторых знаёмых Вішнеўскага ўзніклі сумненні ў тым, што грошы збіраюцца для хворай сястры. Тым больш, у інтэрнэце знайшлося фота дзяўчыны, падобнай на "сястру" хлопца, якая жыла ў Расіі і выдатна сябе адчувала. Праз нейкі час пасля пачатку скандала Karllson прызнаўся, што ўсіх ашукаў.



Сябры аўтамабільнага клуба звярнуліся па дапамогу ў праваахоўныя органы. Міліцыя высветліла, што ніякай сястры ў Кірыла Вішнеўскага няма, а атрыманыя грошы ён траціў на асабістыя патрэбы, у тым ліку — на лячэнне жонкі, паведамляе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі