Хлопца, які біўся з міліцыяй у метро, вінавацяць у сэксе з непаўналетняй

Хлопца, які біўся з міліцыяй у метро, вінавацяць у сэксе з непаўналетняй

Цэнтральны (г. Мінска) райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы раней судзімага 19-гадовага хлопца ва ўжыванні гвалту супраць міліцыянта.

Гучнае здарэнне адбылося напрыканцы траўня. Тады адна з відавочцаў выклала ў інтэрнэт жорсткае затрыманне хлопца на станцыі "Кастрычніцкая". Пазней міліцыя выклала сваю версію здарэння, паведаміўшы, што хлопец быў п'яны.  

Па версіі следства, малады чалавек п'яны знаходзіўся ў метро. Супрацоўнік АУС па ахове метрапалітэна звярнуў увагу на яго хісткую хаду і прапанаваў прайсці ў пакой міліцыі. У адказ хлопец запатрабаваў яго адпусціць і адмовіўся ісці туды. 

Гледачы відэароліка, пададзенага міліцыяй, звярнулі ўвагу, што хлопец рухаецца спакойна і ўпэўнена, ніякай хісткай хады не бачна. 

"Каб суправадзіць у пакой міліцыі, праваахоўнік узяў яго пад руку. У гэты момант малады чалавек ужыў гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС, каб перашкодзіць яго законнай дзейнасці. Убачыўшы тое, што адбылося, на дапамогу праваахоўніку паспяшаліся супрацоўнікі метрапалітэна і другі міліцыянт, якія, нягледзячы на ​​супраціў з боку хлопца, затрымалі яго", — інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

На юнака пачалі крымінальную справу за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, а таксама за супраціў, звязаны з гвалтам, іншым асобам пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку.

У ходзе расследавання следства выявіла, што хлопец, з'яўляючыся паўналетнім, неаднаразова ўступаў у палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

Цяпер яму выставілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС), ч. 2 арт. 363 (супраціў з ужываннем гвалту ў дачыненні да асобы, якая ахоўвае грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 168 (палавыя зносіны з асобай, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту).

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Асцярожна! Ненарматыўная лексіка. Не рэкамендуецца для прагляду асобам да 18 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі