На станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй

На станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй

У Мінску на станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 27 траўня. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек вёў сябе неадэкватна і гэтым прыцягнуў увагу супрацоўнікаў аховы метрапалітэну. Падчас разбіральніцтва ён аказаў актыўны супраціў і разбіў нос супрацоўніку міліцыі.

Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі ў Твітэры напісаў, што затрыманы малады чалавек быў пад уздзеяннем наркотыкаў і алкаголю. На яго завялі крымінальную справу паводле арт.364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў).

Тым часам у сацыяльныя сеткі трапіла відэа затрымання, на якім бачна, што ахова метрапалітэну і міліцыянты дзейнічаюць даволі жорстка. Сам малады чалавек вырываўся і выкрыкваў абразы.

Асцярожна! Нецэнзурная лексіка. Не рэкамендуецца для прагляду асобам да 18 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі