H.I.M. да гэтага часу не ведаюць назвы новага альбому

Фінскі гурт H.I.M. плануе ў канцы лютага распачаць запіс новага альбому. Працаваць яны будуць у студыі Finnvox у Хельсінкі з прадзюсарам Цімам Палмерам. Па думках музыкаў, рэліз дыску адбудзецца ўжо ў ліпені. Дзеля запісу новага альбому, гурт H.I.M. нават адмовіўся ад свайго тура па Паўночнай Амерыцы ў верасні мінулага года.

Аднак наступнай вясной музыкі паабяцалі даць некалькі канцэртаў, разам з перасоўным брытанскім фэстам «Give It A Name Festival», які адбудзецца ў Лондане, Бірмінгеме і Глазга з 27 па 29 красавіка.

Нагадаю. што гурт H.I.M. быў сфарміраваны ў 1995 годзе. Дэбютны альбом “Greatest Lovesongs, Vol. 666” з’явіўся ў 1997-ым. З тых часоў поп-рок-калектыў выдаў яшчэ сем дыскаў, апошні з якіх “Dark Light” з’явіўся ў верасні 2005 года.

Гэты CD толькі ў Злучаных Штатах разышоўся паўмільённым накладам, а ва ўсім свеце яго наклад перавысіў 900 тысячаў асобнікаў.

Фота — www.hmc.fi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі