Халезін пра серыял Курэйчыка: ты павінен быць зараджаны на геніяльны прадукт

Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё
Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё

За серыял пра падзеі ў Беларусі 2020 года трэба брацца, толькі калі гатовы паказаць геніяльны вынік, лічыць драматург Мікалай Халезін. Так ён пракаментаваў спрэчкі вакол серыяла Андрэя Курэйчыка "Акрэсціна", якія не сціхаюць у сацсетках.

Серыял пакуль яшчэ ніхто не бачыў, але ў Беларусі застаецца ўсё менш тых, хто пра яго не чуў. Еўрарадыё распытала Халезіна пра прычыны такой вострай рэакцыі беларусаў на сам намер зняць такі прадукт.

— Калі ты гаварыць пра грамадскую траўму, пра траўму цэлага народа, то ты павінен разумець, што поспех такога прадукту падыме цябе на п'едэстал, паколькі ўсе будуць ўдзячныя за такую працу. А калі гэта будзе слабы прадукт, гэта цябе загоніць на самае дно. Так уладкаваная індустрыя і кіно, і тэатра.

І таму трэба разумець ступень адказнасці, ступень вастрыні канфлікту, які гэта выкліча. Ты апрыёры павінен быць зараджаны на геніяльны прадукт.

Сам Халезін пасля адседкі на Акрэсціна паставіў спектакль, які ідзе на сцэне ўжо 15 гадоў. За гэтыя гады яго паказалі на пяці кантынентах. Як драматург прапрацаваў уласную траўму і што думае пра ідэю працаваць з ёй у фармаце серыяла? Слухайце адказы Халезіна ў эфіры Еўрарадыё.

Поўнае відэа гутаркі з Мікалаем Халезіным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі