Хакеры зламалі сайт мінскай міліцыі perehvat.gov.by

Хакеры зламалі сайт мінскай міліцыі perehvat.gov.by

Хакеры ўзламалі неафіцыйны сайт мінскай міліцыі perehvat.gov.by. На галоўнай старонцы сайта з'явілася карцінка з выявамі беларускага і расійскага кіраўнікоў з надпісам "Расійска-беларускае супрацоўніцтва". 

Таксама там размешчаны лагатып з надпісам "Украінскія кібервойскі".

На цяперашні момант сайт не адчыняецца. 

Сайт perehvat.gov.by быў створаны з ініцыятывы папярэдняга кіраўніка прэс-службы сталічнай міліцыі Аляксандра Ластоўскага. З яго дапамогай неабыякавыя грамадзяне маглі паведамляць пра супрацьпраўныя дзеянні, сведкамі якіх яны сталі. Асноўная частка паведамленняў на сайт — звесткі аб няправільнай паркоўцы і парушэннях правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі