Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Венгрыі — 2:5

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Венгрыі — 2:5

14 траўня хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Венгрыі — 2:5 (1:2, 1:2, 0:1). Гэта быў чарговы правальны матч каманды Дэйва Льюіса. Беларусы жахліва гулялі ў абароне, прапусцілі шайбу нават у большасці, а ў атацы амаль нічога не атрымлівалася. Венгры, наадварот, гулялі з вялікім жаданнем, выкарыстоўвалі свае моманты. Як піша "Прессбол", з 1939 года зборная Венгрыі ў гульнях элітнага дывізіёна не закідвала больш за тры шайбы за матч.

Раней беларусы прайгралі Фінляндыі — 2:6, ЗША — 3:6, Канадзе — 0:8, Нямеччыне — 2:5, выйгралі ў Славакіі — 4:2.

17 траўня зборная Беларусі правядзе апошні матч на чэмпіянаце з камандай Францыі, пачатак у 16.15. Венгры ў апошнім паядынку згуляюць з Нямеччынай. Беларусы з 3 ачкамі знаходзяцца на апошнім месцы, столькі ж мае зборная Венгрыі, 5 ачкоў у Францыі, 6 — у Славакіі. Беларуская зборная мае ўсе шанцы, каб развітацца з элітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі