Хакеісты мінскага “Дынама” зноў прайгралі, на гэты раз “Лакаматыву”

Хакеісты мінскага “Дынама” зноў прайгралі, на гэты раз “Лакаматыву”

Хакеісты мінскага “Дынама” зноў прайгралі, на гэты раз “Лакаматыву” з Яраслаўля — 2:4 (1:0, 1:1, 0:3). Матч прайшоў у панядзелак у Рызе ў рамках турніру “Кубак Латвійскай чыгункі”. У дынамаўцаў шайбы на рахунку Аляксандра Кітарава і Аляксандра Мацярухіна (у большасці). Чацвёртую шайбу “Дынама” прапусціла на апошніх секундах у пустую браму, калі спрабавала выратаваць гульню.

Дынамаўцы выступалі ў наступным складзе: Карнавухаў (да 59.00), Лісавец — Корабаў, Лінгле — Кавыршын — Фантэйн, Дзянісаў — Дзюкаў, Паўловіч — Шаранговіч — Мацярухін, Хенкель — Шынкевіч, Кулакоў — Кітараў — Гаўрус, Дрозд — Волкаў — Когалеў, Знахарэнка, Буйніцкі.

Адзначым, што ў першым матчы, мінчукі выйгравалі ў рыжскага “Дынама” з лікам 2:0, але ў выніку прайгралі — 2:3 (гл. відэа). 16 жніўня мінскае “Дынама” згуляе ў казанскім “Ак Барсам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі