Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Віцязя" — 4:3 (відэа галоў)

Матч "Дынама-Мінск" — "Віцязь" / Прэс-служба "Дынама"

13 лістапада мінскае "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымала ў сябе дома падольскі "Віцязь". Гульня скончылася з лікам 4:3 (2:2, 2:1, 0:0) на карысць мінскіх хакеістаў — гэта іх другая запар перамога пасля рэкорднай серыі пройгрышаў. 

Лік на 9-й хвіліне адкрыў дынамавец Арцём Дзямкоў, але праз хвіліну Святаслаў Грабеншчыкоў аднавіў парытэт. Да канца першага перыяду каманды забілі яшчэ па адной шайбе: у "зуброў" адзначыўся Раян Спунер, у "Віцязя" — Вілле Лаюнен

У другім перыядзе гаспадары забілі дзве шайбы: адзначыліся Мікіта Крыскін (30) і зноў Раян Спунер (33). А "Віцязь" змог адказаць толькі адной — аўтарства Аляксандра Сёміна (28). 

На апошніх хвілінах гульні госці замянілі брамніка палявым гульцом. Аднак гэта не дапамагло — перамога дасталася хакеістам мінскага "Дынама". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.