Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў кітайскага "Куньлуня" — 2:0
Сваё далёкаўсходняе турнэ ў рамках чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" пачалі з перамогі. 16 лістапада яны сустракаліся ў гасцях з кітайскім "Куньлунем" і атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0).
Шайбы ў "зуброў" забілі Андрэй Сцяпанаў (28-я хвіліна) і Куінтан Хаўдэн (39-я).
18 лістапада дынамаўцы сустракаюцца ва Уладзівастоку з мясцовым "Адміралам".