Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі чалябінскаму "Трактару" — 2:4

Няўдала склалася гульня ў аўторак для мінскіх дынамаўцаў. У сустрэчы дома з чалябінскім "Трактарам" беларускі клуб прайграў з лікам 2:4 ( 1:0, 0:1, 1:3). У дынамаўцаў дзве шайбы забілі Раян Веске (на 12-й хвіліне) і Мэт Элісан (на 49-й).

Да канца гульні "зубры" дайшлі з лікам 2:3, і на апошняй хвіліне галоўны трэнер каманды Любамір Покавіч вырашыў зняць галкіпера. І адразу ж Марцін Ружычка забіў чацвёртую шайбу.

Пасля 54 гульняў беларуская каманда мае 94 ачкі і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 25 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 4 — па булітах і зазнаў 17 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 4 — па булітах (розніца шайбаў 160-141).

Заключны матч хатняй серыі "Дынама" правядзе 12 лютага супраць мыцішчанскага "Атланта".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі