Хакеісты мінскага “Дынама” перарвалі серыю з чатырох паражэнняў у КХЛ (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” перарвалі серыю з чатырох паражэнняў у КХЛ (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” перарвалі серыю з чатырох паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. Але сведкамі іх вікторыі над “Слованам” (3:1) на “Мінск-Арэне” былі толькі 8517 заўзятараў. Гэта вельмі мала, калі параўноўваць з папярэднімі хатнімі паядынкамі. Напрыклад, 9 снежня на прайграным рыжскаму “Дынама” матчы (1:3) было 14880 чалавек.

Цікава, што ўсе шайбы былі закінутыя ў большасці. На 18-й хвіліне вызначыўся Марк-Андрэ Граньяні, на 32-й — Шарль Лінгле. Ужо праз дзве хвіліны Марцін Рэвай адыграў адну шайбу. Яшчэ праз дзве хвіліны Джэк Скілі ставіць пераможную кропку.

Наступны матч “Дынама” правядзе 19 снежня ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА, лідарам Заходняй канферэнцыі. У мінчукоў пасля 41 гульні толькі 53 ачкі. Беларускі клуб займае 10-е месца і ўжо істотна адстае ад каманд, якія вядуць барацьбу за патрапленне ў зону плэй-оф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі