Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Аўтамабілісту" — 1:2

Мінскае "Дынама" прайграла "Аўтамабілісту" / TUT.by

15 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымалі на "Мінск-Арэне" екацярынбургскі "Аўтамабіліст".

Гульня скончылася пройгрышам гаспадароў — 1:2 (0:0, 0:2, 1:0). Адзіную шайбу ў "зуброў" на пачатку трэцяга перыяду закінуў Сцяпан Фалькоўскі. 

Дарэчы, за 14 секундаў да свістка госці забілі дынамаўцам трэці гол, але суддзі пасля відэапрагляду яго адмянілі. 

Сённяшняя параза ў "Дынама" ўжо трэцяя запар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.