Хакеісты Фінляндыі таксама сталі паўфіналістамі чэмпіянату

Спачатку фінскія хакеісты павялі ў ліку. Аднак у другім перыядзе канадцы не толькі аднавілі раўнавагу, але і вырваліся наперад. На другі перапынак канадцы сыходзілі з лікам 2:1. 
 
 
Але ўжо на пачатку трэцяга перыяду фіны зрабілі лік роўным — 2:2. І на зыходзе 57-й хвіліны матча Ііра Пакарынен вывеў сваю каманду ў паўфінал. 
 
 
У суботу, 24 траўня, зборная Фінляндыі за выхад у фінал будзе змагацца з камандай Чэхіі.
 
 
Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі