Вы тут

Хакеіст мінскага "Дынама": Божачка пачуў нас і узнагародзіў перамогай

hcdinamo.by

Нападаючы ХК "Дынама-Мінск" Арцём Дзямкоў пракаментаваў паядынак чэмпіянату КХЛ з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, які перарваў серыю з 11 паражэнняў запар. Дынамаўцы па булітах выйгралі з лікам 6:5.

"Бачыце, мы выйгралі, кажа шчаслівы Дзямкоў у інтэрв'ю клубнай прэс-службе. — Напэўна, Бог, Божачка пачуў наша старанне, нашу працу і ўзнагародзіў нас перамогай".

Перад матчам з "Тарпеда" хакеісты "Дынама" наведалі праваслаўны храм. Як бачым, дапамагло.

Ужо ў сераду мінскае "Дынама" праводзіць чарговы матч, у госці прыязджае "Віцязь", пачатак у 19:20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.