Хацкевіч і Глеб назвалі 5 прычын правалу ў Львове

Пытанні пра матч з украінцамі (зборная Беларусі без варыянтаў прайграла яго з лікам 1:3) настолькі раззлавалі трэнера, што Аляксандр Хацкевіч нават злосна запытаўся ў аднаго з журналістаў, чаму той сам не прыехаў у Львоў, каб выпытваць пар матч з Украінай на месцы. Аднак за 17 хвілін прэс-канферэнцыі пра матч у Львове Хацкевіч усё ж расказаў і нават назваў асноўныя прычыны паражэння, якое знішчыла апошнія надзеі на Еўра-2016.

 

Псіхалогія

“Гэта ўсё ад псіхалогіі нашай. Мы трапілі і пад ціск каманды, і пад ціск гледачоў. Недзе не справіліся… Учора абмеркавалі з хлопцамі, гэта застанецца ўнутры каманды. Галоўнае, чаго нам не хапіла ў Львове — настрой і жаданне”, — сказаў Хацкевіч

Украінскія заўзятары

“Тое, як украінцы падтрымлівалі сваіх у Львове, моцна паўплывала на нашу каманду. Трэба умець гуляць і пры пустых трыбунах, і пры поўных стадыёнах… Гэта адзін з фактараў таксама. Не справіліся з ціскам трыбун”, — сказаў Хацкевіч.

Страх

“Украінская зборная здзівіла ціскам і напорам. Мы не ведалі, куды бегчы, каму пасаваць, аддаваць мяч. Не ведаю, што гэта было. Ці то страх, ці то менталітэт… Гэта былі 45 хвілін кашмару”, — прызнаўся Аляксандр Глеб.

 

 

Гэта ўсё ад псіхалогіі нашай. Мы трапілі і пад ціск каманды, і пад ціск гледачоў. Недзе не справіліся… Учора абмеркавалі з хлопцамі, гэта застанецца ўнутры каманды. Галоўнае, чаго нам не хапіла ў Львове — настрой і жаданне

Хацкевіч

Дамінацыя украінцаў на полі

“Мы імкнёмся таксама гуляць так, каб забіць тры мячы ў першым тайме і спакойна дагульваць матч. Трэба старацца стаць лепшымі і быць больш упэўненымі ў сабе”, — сказаў Хацкевіч.

Адсутнасць нападаючых

“Мы б хацелі гуляць у больш атакуючы футбол. Але тыя футбалісты, якія ў нас ёсць, не дазваляюць гэтага рабіць. У нас няма выканаўцаў для такой схемы… На сённяшні дзень мы можам толькі вар’іраваць схемы ў залежнасці ад саперніка, ад таго, якіх футбалістаў мы маем”, — сказаў Хацкевіч.