Гуськова: Трэнер абяцаў мне свой заплечнік за медаль
Першая беларуская медалістка сёлетняй Алімпіяды распавяла пра свае ўражанні ад спаборніцтваў.
Фрыстайлістка Ганна Гуськова назвала свае сённяшнія скачкі цудоўнымі. Алімпійская медалістка падзялілася сваімі ўражаннямі ад выступу, перадае БЕЛТА.
"Скачкі сёння атрымаліся цудоўныя, я проста адстаранілася ад усяго таго, што адбываецца. Мікалай Іванавіч абяцаў мне свой заплечнік за медаль, а за залатую ўзнагароду — не ведаю, як ён будзе разлічвацца", — жартам распавяла спартоўка пра свайго трэнера Мікалая Казеку.
Гуськова першая сярод беларускай каманды заваявала медаль на Алімпіядзе. Прычым яна адразу прынесла ў алімпійскую скарбонку золата.
У суботу, 17 лютага, пройдзе кваліфікацыя ў мужчын-фрыстайлістаў, а 18 лютага вызначаццца мацнейшыя сярод іх.