Гурт Pink Floyd выпусціў развітальны альбом "Бясконцая рака"

Гурт Pink Floyd выпусціў развітальны альбом Endless River, гаворыцца ў паведамленні калектыву. У яго ўвайшлі запісы гурта 1993-1994 гадоў — матэрыялы альбома Division Bell, які запісваўся ў лонданскай студыі Britannia Row Studios.

У прыватнасці, у альбом увайшла песня Louder Than Words з новымі словамі. Новыя запісы старога рэпертуару Pink Floyd зроблены на плывучай студыі Astoria "з дапамогай сучасных студыйных тэхналогій".

Альбом складаецца пераважна з інструментальнай музыкі і прысвечаны памяці клавішніка і вакаліста групы Рычарда Райта. Ён памёр 15 верасня 2008 года ад раку, адзначае РБК.

Паслухаць плытку можна на сайце гурта. 

Фота — Pink Floyd

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі