Вы тут

Губернатар Севастопаля заявіў, што з вялікім задавальненнем прыме Лукашэнку

Міхаіл Разважаеў​ / sev.gov.ru

Губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў у эфіры тэлеканала "Расія-1", што ў горадзе заўсёды чакаюць у госці Аляксандра Лукашэнку і прымуць яго з вялікім задавальненнем.

"Чакаем заўсёды. Прымем з вялікім задавальненнем", — сказаў ён у праграме "Масква. Крэмль. Пуцін".

У чацвер, 4 лістапада, падчас паседжання па відэасувязі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Лукашэнка "паскардзіўся" прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што той не запрасіў яго ў Севастопаль з нагоды Дня народнага адзінства. Пуцін у адказ запэўніў, што заўсёды будзе рады такому візыту. Пазней прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў прэзідэнта Беларусі ёсць дзейнае запрашэнне наведаць Крым.

З 2014-га, калі Расія акупавала ўкраінскі Крым, Лукашэнка адмаўляўся яго публічна прызнаць расійскім. Ён спасылаўся на заходнія санкцыі, якія могуць абрынуцца і на Беларусь. А яшчэ гэта азначала б разрыў адносін з Украінай. Кіеў з 2020 года не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. Украінскае неба закрытае для беларускіх самалётаў. Аднак актыўнае гандлёвае супрацоўніцтва краін не спыняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.