Вы тут

The Guardian: Еўропе пагражае наймацнейшая за апошнія 2 тысячы гадоў засуха

Засуха / pixabay.com

Навукоўцы вывучылі гадавыя кольцы на ствалах дрэў, датаваныя часам Рымскай імперыі. У выніку яны прыйшлі да высновы, што серыя моцных засух і пацяпленняў у Еўропе, якая пачалася ў 2014-м, з'яўляецца самай моцнай за апошнія 2 тысячы гадоў, піша The Guardian.

Навукоўцы мяркуюць, што галабальнае пацяпленне было найбольш верагоднай прычынай экстрэмальнай спякоты на кантыненце, якая ў апошнія гады прыводзіла да вялізных пажараў і смерцяў людзей.

Пасля аналізу даных кліматолагі прыйшлі да высновы, што ў будучыні хвалі цяпла ў Еўропе будуць пачашчацца, а засухі стануць толькі мацнейшымі. А гэта створыць экстрэмальныя ўмовы для жыцця людзей, для вядзення сельскай гаспадаркі, паставіць лясы ў Цэнтральнай Еўропе на мяжу гібелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.