Грузія пабойваецца недружалюбнага кроку з боку Беларусі

Калі Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, гэта будзе лічыцца недружалюбным дзействам. Такую заяву зрабіў 2 лютага намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Джалаганія. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал "Грузія-онлайн". Па словах грузінскага чыноўніка, рабіць папярэднія прагнозы немагчыма, аднак пачатак абмеркавання не азначае, што Беларусь прызнае сепаратыстаў. Разам з тым, ён прызнаў, што афіцыйны Тбілісі з неспакоем сочыць за сітуацыяй. Грузія разумее, які ціск адчувае Беларусь з боку Расіі, заявіў Джалаганія.

Нагадаем, што Палата прадстаўнікоў Беларусі мае намер разгледзець пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі 2 красавіка бягучага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі