Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці
![Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brest_board_17_06_2.jpg.webp?itok=ocwttSX5)
Грошы за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці. З 1 ліпеня пачало дзейнічаць рашэнне Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў аб увядзенні мясцовага збору, прынятае яшчэ ў траўні. Стаўка збору — адна базавая велічына (29 рублёў) з аўтамабіля. Пры гэтым не важна, колькі пасажыраў знаходзіцца ў транспартным сродку.
Першай вобласцю, дзе пачаў дзейнічаць гэты мясцовы збор, стала Гродзенская. З 1 чэрвеня да яе далучылася Гомельская вобласць. Ёсць шэраг сітуацый, калі ад выплаты збору вызваляюць.
Рашэнне брэсцкіх уладаў дзейнічае да пачатку 2023 года.
![Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці](/sites/default/files/paragraphs/image/88_10.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.