Гродзенскі школьнік уцёк з дома праз заўвагу ў дзённіку

Гродзенскі школьнік уцёк з дома праз заўвагу ў дзённіку

У Гродне дзевяцігадовы школьнік увечары не вярнуўся дадому. Бліжэй да ночы ўстрывожаныя бацькі звярнуліся ў міліцыю, паведамляе uvd.grodno.by

Міліцыянты спешна арганізавалі пошук хлопчыка. Па словах начальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна Андрэя Кудрыцкага, спярша бацькі спрабавалі самі адшукаць сына. Яны абследавалі навакольную мясцовасць у раёне вуліцы Кабяка, але беспаспяхова. 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку звярнулі ўвагу на гарышча шматкватэрнага дома, дзе пражывае дзіця. Там і знайшлі хлопчыка, які мірна спаў. Потым ён патлумачыў аператыўнікам, што забыў ключ ад кватэры, таму не змог трапіць дадому. 

Аднак падчас далейшага разбіральніцтва выявілася, што ў школе хлопчык атрымаў заўвагу ў дзённік і пабаяўся прызнацца пра гэта бацькам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі