Гродзенскі іпэшнік выдаваў беспрацоўным даведкі аб даходах за бутэльку
![Прадпрымальнік выдаваў фальшывыя даведкі аб даходах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/podpis-0210.jpg.webp?itok=9h-Bx1ul)
Прадпрымальнік выдаваў фальшывыя даведкі аб даходах / pexels.com
Гродзенская міліцыя раскрыла схему махінацый, арганізаваных мясцовым індывідуальным прадпрымальнікам, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.
Некаторыя гродзенцы куплялі мэблю ў растэрміноўку, хаця афіцыйна лічыліся беспрацоўнымі. Пры гэтым яны прадастаўлялі даведкі аб даходах. Гэты факт міліцыянты выявілі напрыканцы верасня.
Выявілася, што дааведкі выдавацў мясцовы іпэшнік.
"36-гадовы мужчына раздаваў гэтыя дакументы сваім беспрацоўным знаёмым, часцяком за сімвалічную плату альбо бутэльку спіртнога", — кажуць у міліцыі.
Міліцыянты выявілі каля дзясятка чалавек, якія скарысталіся фальшывымі даведкамі. Разам з прадпрымальнікам яны сталі падазраванымі па крымінальных справах аб падробцы дакументаў. За гэта ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.