Грэка-католікі ва Украіне сёлета 1 верасня пераходзяць на новы стыль у святкаванні нерухомых святаў. Святкаванне Вялікадня захоўваецца паводле старога стылю, піша hromadske.ua.
Рашэнне УГКЦ называюць гістарычным. Яе кіраўнік, мітрапаліт Святаслаў Шаўчук кажа, што зроблены "першы крок", а другі "датычыць святкавання Вялікадня".
Вернікам і парафіям, якія яшчэ не гатовыя да такога кроку, пакідаюць магчымасць "жыць па-старому" да 2025 года.