Грамадзянін Турцыі давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы

Грамадзянін Турцыі давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы

Грамадзянін Турцыі за грошы давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы ў Камянецкім раёне. Пасля гэтага ён паспрабаваў уцячы на арандаваным аўтамабілі, але быў затрыманы. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны, здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне жніўня. А 2 верасня ў дачыненні 56-гадовага турэцкага грамадзяніна была распачатая крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Яму пагражае абмежаванне ці пазбаўленне волі  на тэрмін да 5 гадоў. Што да нелегалаў, то іх чакае дэпартацыя і забарона на ўезд у Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.

Грамадзянін Турцыі давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы
gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі