Грамадзяне Беларусі пры выбуху ў Стамбуле не пацярпелі

Грамадзяне Беларусі пры выбуху ў Стамбуле не пацярпелі

Сярод пацярпелых ад выбуху ў Стамбуле грамадзян Беларусі няма. Пра гэта паведаміла ў твітары Міністэрства замежных спраў нашай краіны са спасылкай на амбасаду ў Турцыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, магутны выбух на цэнтральнай плошчы Стамбула адбыўся 12 студзеня. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 10 чалавек і не менш за 15 атрымалі раненні. Сярод загінулых большасць складаюць замежнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі