Грамадскія актывісты створаць "творчую грамадзянскую прастору"

Сярод арганізатараў — Belarus Press Photo, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch.





Мэта Bў-ROOM — "даць магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці падзяліцца сваім досведам працы ўнутры Беларусі і даць магчымасць наведвальнікам Віленскага саміту сустрэцца з прадстаўнікамі як нацыянальных, так і рэгіянальных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў з Беларусі".





У межах Bў-ROOM адбудуцца круглыя сталы, кірмаш няўрадавых арганізацый, выстава Belarus Press Photo. Прэзентацыі і праграмы ў межах падзеі будуць прысвечаны сямі важным сферам: культуры, адукацыі, экалогіі, мясцовым грамадскім ініцыятывам, гендэру, правам чалавека і даследаванням.





Да ўдзелу ў Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве або ўвогуле ў грамадзянскай супольнасці. Заяўкі на рэгістрацыю прапануецца дасылаць на электронную пошту: [email protected]

 

Фота — Fotolia