"Графіці" адзначыла 8-ыя народзіны

Гальляш Валынец: -- Добры вечар усім, хто з Эўрарадыё. Думаю, самы час распавесьці пра імпрэзу з нагоды 8-годзьдзя закусачнай “Графіці”. Там прысутнічае наш карэспандэнт Зьміцер Траўчук. Зьміцер, добры вечар! Зьміцер Траўчук: -- Добры вечар! Так, сапраўды, бару, клюбу, закусачнай – як толькі яго не называлі – “Графіці” сёньня 8 год. Клюб запханы заўсёднікамі клюба і новымі наведнікамі. Прысутнічаюць два дырэктары – адзін, які цяпер выконвае гэтыя абавязкі і былы дырэктар, які пачынаў усю гэту справу. Пачыналі імпрэзы джазавыя калектывы. Грае Swinging Time Band, пасьля будуць Postscriptum і іншыя. Г.В.: -- Была размова, што будуць нейкія спэцыяльнія госьці... З.Т.: -- Зараз са спэцыяльных гасьцей прысутнічае Ігар Варашкевіч, лідэр “Крамы”, астатнія падцягнуцца. Г.В.: -- Цяпер, на дваццатую па менскім часе ані Куллінковіча, ані Ані Хітрык, ані Зьмітра Вайцюшкевіча няма? З.Т.: -- Пэўна, яшчэ не даехалі. Г.В.: -- “Графіці” – гэта такое месца, куды можна спазьняцца. Сюды спазьняюцца ўсе. А хто вядзе імпрэзу, ці абвяшчалі ўжо вынікі конкурсу “Эўрарадыё”? З.Т.: -- Імпрэзу вядуць Павел Кашырын, прадусар “Крамы” і дыджэйка “Эўрарадыё” Кася Золатава. Яшчэ на пачатку абвясьцілі пераможцу конкурсу “Разам з Эўрарадыё на канцэрты зорак”, і ўручылі прыз – квіток на канцэрт гурта “Мэталіка” ў Маскве. Чалавек быў так уражаны сваім шчасьцем, што ня здолеў прамовіць ні слова. Г.В.: -- Галоўнае, хай нас слухае, а гаварыць будзем мы. Зьміцер, што яшчэ было цікавага? З.Т.: -- Канцэрт пачаўся з выбухаў коркаў ад шампанскага й на жаль, нашых балёнікаў, якімі “Эўрарадыё” ўпрыгожыла клюб “Графіці”. Г.В.: -- Чаму на жаль? З.Т.: -- Шкода балёнікаў... Г.В.: -- Шаноўныя слухачы, гэта было жывое ўключэньне нашага карэспандэнта Зьмітра Траўчука з клюба. Закусачнай “Графіці”, якое сьвяткуе васьмігодзьдзе й каго там толькі няма – рокеры, джазмэны, шоўмэны, калямузычная публіка. Яшчэ раз дзякуй, Зьміцер. Эфір на Эўрарадыё працягвае “Індыга” з кампазыцыяй “Тры сонцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі