Google за $2,1 млрд купляе кампанію, якая мае ў Мінску офіс распрацоўкі

Google за $2,1 млрд купляе кампанію, якая мае ў Мінску офіс распрацоўкі

Alphabet, бацькоўская кампанія Google, за $2,1 млрд купляе амерыканскую кампанію Fitbit, якая мае ў Мінску офіс распрацоўкі. Яна з'яўляецца вытворцам смарт-гадзіннікаў, праграмаў, звязаных са здаровым ладам жыцця. Як паведамляе Радыё Свабода, Google называе Fitbit "сапраўдным піянерам" у гэтай сферы.

У кампаніі працуе амаль паўтары тысячы чалавек — амаль усе ў ЗША. У адзіным замежным офісе, у Беларусі, налічваецца каля 70 чалавек. Як інфармуе TUT.by, ён існуе з 2012 года. Адзін з галоўных распрацоўшчыкаў кампаніі мае беларускае паходжанне. Ён і прапанаваў варыянт Беларусі. Кіраўніцтва Fitbit засталося задаволенае ўзроўнем падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі