"Гомсельмаш" прадае свае камбайны праз сайты аб'яваў

"Гомсельмаш" прадае свае камбайны праз сайты аб'яваў

На сайце аб'яваў kufar.by з'явілася абвестка аб продажы кормаўборачнага камбайна. Паведамляецца, што тавар новы, а кошт называецца дамоўны.

Абвестку на сайт выставіла прадпрыемства "Гомсельмаш", якое, уласна кажучы, і выпускае гэтую тэхніку. Пры аб'яве даюцца УНП і юрыдычны адрас прадпрыемства. Кантактнай асобай называецца Аліна Клічкоўская

Дарэчы, кормаўборачны камбайн — не адзіная прапанова ад "Гомсельмаша", адзначае gomel.today. Прадпрыемства спрабуе прадаць праз kufar.by таксама збожжаўборачны камбайн і навясную касілку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі