Гомельскую кампанію "Белгароднінагандаль" за завышэнне коштаў на плодаагароднінную прадукцыю (бульбу, цыбулю, моркву, буракі, капусту, яблыкі) аштрафавалі на больш за 580 тысяч рублёў. З красавіка 2021-га да снежня мінулага года замест устаноўленай лімітавай максімальнай надбаўкі 30% яна выкарыстоўвала аптовую надбаўку да 267,19%, паведамляе @mart_gov_by.
Парушэнне выявіла праверка. Далей эканамічны суд Гомельскай вобласці прыцягнуў кампанію да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу "у двухразовым памеры неабгрунтавана атрыманай выручкі".