Вы тут

Гомельскія ўлады адмовіліся ад флагштока за 1,5 млн. рублёў

Праект флагштока / Моцныя навіны

Гомельскія ўлады не стануць траціць 1,5 млн. рублёў на ўзвядзенне флагштока на цэнтральнай плошчы горада. Увечары 20 траўня карыстальнік "Гомельскага чата канструктыўных змен" у Тэлеграме Канстанцін Мельнікаў звярнуў увагу, што будпляцоўку на месцы флагштока, супраць якога выступілі тысячы беларусаў, "зраўнялі з зямлёй".

На месцы паляў пад падмурак цяпер роўная пляцоўка / vk.com/stary_homel

Еўрарадыё паспрабавала атрымаць афіцыйнае пацверджанне таму, што флагшток застанецца толькі на чарцяжах і макетах. Дамагчыся каментара ад чыноўнікаў аказалася не так проста. Але пасля некаторай колькасці званкоў прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава пацвердзіла Еўрарадыё, што ўзвядзенне флагштока на плошчы Леніна працягвацца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.