Гомельскія школьнікі вывучаюць чыноўнікаў

Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама накіравала лісты ў раённыя аддзелы адукацыі, у якіх рэкамендуе азнаёміць старшакласнікаў з прозвішчамі чыноўнікаў раённай, абласной і нацыянальнай "вертыкалі".

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні адукацыі, такая мера звязана з дрэннай інфармаванасцю вучняў аб першых асобах дзяржавы і мясцовых органаў улады.

Узораў афармлення стэндаў упраўленне адукацыі не рассылала, таму ў кожнай школе спісы чыноўнікаў аформілі па-рознаму. У большасці выпадкаў дырэктары надрукавалі на паперы прозвішчы і пасады. У гомельскіх школах № 2 і № 51 вывесілі маляўнічыя стэнды з фотаздымкамі. Пустымі пакуль застаюцца месцы для старшыні Гомельскага гарвыканкама. На апошніх парламенцкіх выбарах у верасні 2008 года Аляксандр Бяляеў быў абраны дэпутатам, і яго месца старшыні гарвыканкама на працягу паўгода застаецца вакантным.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі