Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне
![Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/16807788_1521307264564803_2668057535313637213_n.jpg.webp?itok=VpRoJToU)
Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Гэта артыкул "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
Судаленка быў затрыманы 18 студзеня. Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.
Леанід Судаленка ўзначальвае гомельскую філію праваабарончага цэнтра "Вясна", зачыненага ўладамі.
![Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне](/sites/default/files/paragraphs/image/55_10.jpg)
@bnkbel
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.