Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыехаў арыштоўваць спецназ (відэа)

Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыехаў арыштоўваць спецназ (відэа)

Гамельчука Максіма Філіповіча затрымалі дома ў яго бацькоў. Пра гэта блогер паспеў паведаміць у сацыяльных сетках і нават зрабіць відэа з затрымання.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 сакавіка над Філіповічам адбыўся завочны суд. За гомельскую акцыю "недармаедаў", якая прайшла 19 лютага, яго асудзілі на 13 сутак. 

Як паспеў паведаміць сам блогер, затрымоўваць яго прыехалі спецназаўцы ў балаклавах. Пра суд над сабой Філіповіч даведаўся толькі ад іх. Ён быў вельмі здзіўлены, што затрымліваць яго па адміністрацыйнай справе прыслалі спецназ. 

Філіповіча хацелі затрымаць яшчэ 11 сакавіка на акцыі ў Пінску невядомыя ў цывільным. Аднак удзельнікі акцыі адбілі яго ў нападнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі