Вы тут

Гол Аляксандра Васільева з 30 метраў прынёс перамогу "Мінску" над "Слуцкам"

pixabay.com

1 лістапада прайшоў першы матч 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" перамог "Слуцк" — 1:0. Адзіны гол на 7-й хвіліне са штрафнога забіў украінскі легіянер мінчукоў Аляксандр Васільеў. Гэта быў прыгожы ўдар метраў з 30-ці ў верхні кут брамы.

На пачатку гульні на стадыёне было не больш за 30 балельшчыкаў.

Іншыя матчы тура пройдуць 2-4 лістапада. Найбольшая ўвага да паядынкаў лідараў. У нядзелю, 3 лістапада, брэсцкае "Дынама" прымае салігорскі "Шахцёр", а БАТЭ — "Іслач". У "Дынама" — 67 ачкоў, у БАТЭ — 61.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.