Вы тут

Год таму штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы аб'явілі пра аб'яднанне

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава на першай прэс-канферэнцыі пасля аб'яднання / Reuters

Год таму, 16 ліпеня 2020-га, штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы аб'явілі пра аб'яднанне. Гэта быў моцны ход. Бабарыку і Цапкалу не дапусцілі да выбараў, а першага яшчэ і кінулі за краты. Ціханоўскую ж зарэгістравалі — улады не бачылі ў ёй небяспекі і патэнцыялу. Пасля аб'яднання каманда Святланы Ціханоўскай выйшла на новы ўзровень, а паездкі па краіне прадэманстравалі вялізны ўзровень падтрымкі альтэрнатыўнага кандыдата. Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала збіралі ў розных гарадах краіны (і на ўсходзе, і на захадзе) шматтысячныя мітынгі. Пасля 9 жніўня гэтыя людзі выходзілі на мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый і гвалту.

Першая прэс-канферэнцыя Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала прайшла 17 ліпеня (на відэа).

На мітынгу ў Мінску летам 2020-га / Reuters
Калеснікава з верасня 2020-га — за кратамі, а Ціханоўская і Цапкала — у замежжы / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.